Музей “Спадчына” ДУА “Кашарскі яслі-сад – пачатковая школа”
Адрас: Гомельская вобласць, Рагачоўскі раён, в.Кашара, вул. Маладёжная, 1А
Профіль: комплексны
Кіраўнік музея: Агеева Таццяна Анатольеўна
Дата заснавання: 9 верасня 1994 года
Плошча экспазіцыі: 42 кв.м.
Асноўны фонд: 192
Дапаможны фонд: 23
Адрас фотаальбома: https://upk-koshara.schools.by/photoalbum/745559
ЭКСПАЗІЦЫІ МУЗЕЯ
- Побыт беларусаў I паловы – сярэдзіны 20 ст. (посуд, гаспадарчыя прылады, абутак, ткацкія прылады і інш.)
- Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- Акцябрацкая, піянерская, камсамольская сімволіка часоў СССР
- Старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
НАЙБОЛЬШ КАШТОЎНЫЯ ЭКСПАНАТЫ:
1.Кросны
2.Патэфон
3.Самапрадка
4.Куфры
5.Посцілка шарсцяная
6.Крэсла дзіцячае
7.Макет зубра (саломка)
8.Лапці
9. Газета “Смена”, 1 мая 1941 года
10.Ксеракопія ўдзячнасці І.В.Сталіна Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Каліноўскай Вользе Іосіфаўне ад 23.08.1945 года за «отличные боевые действия в боях с японцами на Дальнем Востоке».
11. Рукапіс Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Каліноўскай Вольгі Іосіфаўны
12.Друкарская машынка
13. Грашовыя знакі Рэспублікі Беларусь (1992)
14. Факсімільнае выданне “Настаўніцкай газеты” за 27.12.1945 г
Экспанаты пачалі збіраць вучні Кашарскай няпоўнай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Міхейчыкавай Л.І. Першапачаткова экспанаты былі выстаўлены ў рэкрэацыі другога паверха школы. У 2003 годзе пад музей быў выдзелены асобны пакой у будынку сада і пачатковых класаў. Кіраўніком музея была назначана настаўнік пачатковых класаў Нікіцянава М.С.